Наступны матч Арсенал 8 лістапада (д) (17:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УПЭЎНЕНАЯ ПЕРАМОГА Ў РОДНЫХ СЦЕНАХ

2.11.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025

Матч 27-га тура

ДЫНАМА-МІНСК — СЛУЦК-2024 — 3:1 (2:0)
МІНСК. 2 лістапада. Нацыянальны футбольны стадыён. Пачатак у 16.00. 3200 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Палтаржыцкі (Чэрвень), А.Гецікаў, К.Пакулін (Віцебск).
ДЫНАМА-МІНСК: Шымаковіч, Калінін, Бегуноў (к), Ібрагім, Малашэвіч, Мякіш (Шаўчэнка, 72), Чабанаў, Дземчанка (Цапянкоў, 72), Вакуліч (Падстрэлаў, 85), Варданян (Бахар, 72), Джыме (Віціньё, 62).
Запасныя: Шпакоўскі, Гаўрыловіч, Кролік, Дзенісюк.
СЛУЦК-2024: Бранавец (к), Толкін, Буньён, Грышчанка (Курловіч, 62), Хрысанфаў (Кульчыцкі, 67), Рум, Ануфрыеў, Марцьянаў, Бурак, Драгуцінавіч, Крэнь (Хралянкоў, 62).
Запасныя: Сушчы, Волкаў, Папулін.
ГАЛЫ: 1:0 — Мякіш (38, пас — Варданян). 2:0 — Варданян (43, пас — Малашэвіч). 3:0 — Варданян (57). 3:1 — Кульчыцкі (92+).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Чабанаў (13), Буньён (77).