У ЯЎГЕНА МАЛАШЭВІЧА — СОТНЯ ГУЛЬНЯЎ У Д1
Суботні паядынак з "МЛ Віцебск" (1:1) аказаўся для Яўгена МАЛАШЭВІЧА юбілейным — 100-м у найвышэйшай лізе чэмпіянатаў Беларусі.
Арыентаваны на атаку хаўбек дэбютаваў на такім узроўні 26 ліпеня 2020-га ў Барысаве — у форме "Мінска", за які сумарна правёў у галоўным нацыянальным турніры 63 матчы (6+9). Яшчэ 9 — за "Гомель", 28 — за сталічнае "Дынама" (4+7).
Апроч таго, учорашняя гульня стала для абаронцы Рамана БЕГУНОВА 150-й у айчынным элітным дывізіёне за наш клуб.
Віншуем хлопцаў з дасягненнем значных адзнак!







