У РЭЗЕРВІСТАЎ "БЕЛА-СІНІХ" — ЧАТЫРЫ ГУЛЬНІ ЗА ПАЎТАРА ТЫДНІ
Сёння ўвечары каманду мінскага "Дынама" U19 чакае паядынак у адказ з равеснікамі з балгарскага "Лудагорца" ў межах 2-га раўнда "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2025/26.
А па вяртанні з Разграда падначаленыя Сяргея Яромкі будуць жыць ва ўмовах жорсткага гульнявога графіка: за паўтары тыдні трэба правесці чатыры матчы першай лігі-2025.
Панядзелак, 10 лістапада Тур 32 БАТЭ-2 — ДЫНАМА-БДУФК Пачатак у 15.00
Чацвер, 13 лістапада Тур 31 ДЫНАМА-БДУФК — Днепр Пачатак у 17.00
Панядзелак, 17 лістапада Тур 33 ДЫНАМА-БДУФК — Ніва Пачатак у 17.00
Чацвер, 20 лістапада Тур 26 ДЫНАМА-БДУФК — Лакаматыў







