У РАМАНА БЕГУНОВА — ДЗВЕ СОТНІ ГУЛЬНЯЎ ЗА "БЕЛА-СІНІХ"
Паядынак у Брэсце (2:0) аказаўся для Рамана БЕГУНОВА юбілейным — 200-м афіцыйным у форме сталічнага "Дынама".
Дэбют жа адбыўся 16 ліпеня 2015-га на выездзе супраць балгарскага "Чорна Мора" ў межах 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.
Вось як выглядае раскладка матчаў па турнірах: элітны дывізіён — 149, Кубак Беларусі — 15, Суперкубак Беларусі — 1, Ліга чэмпіёнаў — 2, Ліга Еўропы — 24, Ліга канферэнцый — 9.
У складзе нашай каманды ўніверсальны абаронца стаў двухразовым чэмпіёнам (2023, 2024) і ўладальнікам Суперкубка краіны (2025).
Нагадаем, што Бегуноў сумарна выступае за "бела-сініх" цягам сямі з паловай сезонаў (ліпень-2015 — 2018, 2022 — …).







