У ГРАБЦЭВІЧА І МОЎЧАНА — ПА ЗАБІТЫМ МЯЧЫ
Зборная нашай краіны, сфармаваная з гульцоў не старэйшых за 2007 год нараджэння, завяршыла выступленні ў кваліфікаціі юніёрскага чэмпіянату Еўропы-2026. На жаль, заваяваць адну з пуцёвак у элітны раўнд не атрымалася.
Каштоўным міжнародным досведам на міні-турніры, які прымала Турцыя, узбагаціліся і паўабаронцы мінскага "Дынама" Арцём ГРАБЦЭВІЧ з Ягорам МОЎЧАНАМ. У актыве кожнага значыцца па голе.
12.11. БЕЛАРУСЬ U19 — ГРЭЦЫЯ U19 — 0:2 (ГРАБЦЭВІЧА замянілі на 82-й хвіліне, МОЎЧАН уступіў у гульню на 66-й)
15.11. ТУРЦЫЯ U19 — БЕЛАРУСЬ U19 — 2:0 (МОЎЧАНА ўзнялі з лаўкі запасных на 46-й, ГРАБЦЭВІЧА — на 58-й)
18.11. ЛІХТЭНШТЭЙН U19 — БЕЛАРУСЬ U19 — 0:5 (ГРАБЦЭВІЧ адкрыў лік на 12-й і быў заменены на 68-й, МОЎЧАН падвоіў перавагу на 15-й, запісаў на асабісты рахунак "асіст" і адпрацаваў ад званка да званка)
Група 3
|
Г |
В |
Н |
П |
М |
А |
|
|
Турцыя U19 |
3 |
3 |
0 |
0 |
11-1 |
9 |
|
Грэцыя U19 |
3 |
2 |
0 |
1 |
11-2 |
6 |
|
БЕЛАРУСЬ U19 |
3 |
1 |
0 |
2 |
5-4 |
3 |
|
Ліхтэнштэйн U19 |
3 |
0 |
0 |
3 |
0-20 |
0 |
Фота: t.me/abffby







