У ГАСЦЯХ — КАМАНДА "ЗУБРЫ ДСІ"
Сёння раніцай на стадыёне "Дынама-Юні" адбылася незвычайная трэніроўка. У госці да "бела-сініх" 2013 года нараджэння прыехала інклюзіўная каманда "Зубры ДСІ", якая вядзе падрыхтоўку да міжнароднага турніру па міні-футболе сярод людзей з сіндромам Даўна.
Для нашых гасцей таксама была арганізавана экскурсія па клубнай Акадэміі, а завяршылася мерапрыемства чаяваннем.













