У ЦАПЯНКОВА — ГОЛ ПЛЮС ПАС У ГОРЫ
Завершаны паядынак зборных Беларусі і Ўэльса, сфармаваных з футбалістаў не старэйшых за 2004 год нараджэння. У выніку нашы суайчыннікі святкавалі першую перамогу ў кваліфікацыі моладзевага чэмпіянату Еўропы-2027 — 3:0.
Вялікі ўнёсак у поспех, здабыты на стадыёне імя Тэнгіза Бурджанадзэ ў грузінскім Горы, зрабілі гульцы мінскага "Дынама". Брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ захаваў свае валоданні "сухімі", а хаўбек Кірыл ЦАПЯНКОЎ на 49-й хвіліне падвоіў перавагу намінальных гаспадароў плюс запісаў на асабісты рахунак асістэнцкі бал.
Наступны афіцыйны матч чакае падначаленых Віталя Паўлава ў аўторак, 18 лістапада, — там же з равеснікамі з Даніі.
Фота: прэс-служба АБФФ







