У БРЭСЦЕ ЗГУЛЯЕМ 23 ЛІСТАПАДА, З "МЛ ВІЦЕБСК" ДОМА — 29-ГА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіла поўны расклад заключнай часткі чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне.
Прадстаўляем увазе заўзятараў інфармацыю датычна гульняў "бела-сініх" на гэтым адрэзку.
Тур 29 Нядзеля, 23 лістапада Дынама-Брэст — ДЫНАМА-МІНСК Пачатак у 17.45
Тур 30 Субота, 29 лістапада ДЫНАМА-МІНСК — МЛ Віцебск Пачатак у 14.00
Таксама вызначана дата правядзення матчу з удзелам нашай каманды ў межах 1/8 фіналу нацыянальнага Кубка-2025/26 — прымаць "Віцебск" належыць у сераду, 3 снежня (стартавы свісток у 18.30).







