СЕКСТЭТ З "ДЫНАМА"-БДУФК — У ФОРМЕ ЗБОРНАЙ
Галоўная жаночая каманда нашай краіны згуляла другі кантрольны паядынак у Босніі і Герцагавіне. Гэтым разам дабіцца станоўчага выніку не атрымалася — 0:2 ад грачанак.
У матчы, які адбыўся на стадыёне ў горадзе Зеніца, прынялі ўдзел шэсць футбалістак мінскага "Дынама"-БДУФК. Ад званка да званка адпрацавала Дар’я ГАРШКОВА. На 46-й хвіліне замянілі Ганну СІНЯЎСКУЮ, на 73-й — Зарыну КАПУСЦІНУ. Другі тайм на газоне правяла Аліна ЧАРЛЁНАК, на 63-й з лавы запасных узнялі Вольгу КАПЫШУ, на 73-й — Яну АРЦІШЭЎСКУЮ.
У сакавіку беларусак чакае старт у кваліфікацыі чэмпіянату свету-2027. Канкурыраваць у групе 6 дывізіёна "С" належыць з суперніцамі з Казахстана і Арменіі.
Фота: t.me/abffby







