СЭЙВ ІВАНА ШЫМАКОВІЧА ЎЗНАЧАЛІЎ ТОП-5
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" падводзіць вынікі 27-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2025.
Увазе заўзятараў прадстаўлена пяцёрка найлепшых варатарскіх выратаванняў гульнявога уік-энда. І гэты спіс узначаліў мінскі дынамавец Іван ШЫМАКОВІЧ!
20-гадовы галкіпер выдатна спрацаваў у дамашнім паядынку са "Слуцкам-2024": на 19-й хвіліне — пры нулях на табло — парырываў стрэл суперніка з блізкай адлегласці.







