Наступны матч Арсенал 8 лістапада (д) (17:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

САСТУПІЛІ РАВЕСНІКАМ З "ЛУДАГОРЦА"

1.11.2025

Юнацкая ліга УЕФА-2025/26. "Шлях пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў"

2-і кваліфікацыйны раўнд. Першы матч

ДЫНАМА-МІНСК (БЕЛАРУСЬ) U19 — ЛУДАГОРАЦ U19 (РАЗГРАД, БАЛГАРЫЯ) — 0:1 (0:1)
РАЗГРАД. 1 лістапада. Стадыён "Іглз Нэст". Пачатак у 17.00. Без гледачоў.
СУДДЗІ: М.Рэдэр, Р.Рысум, Э.Дзероньіч (усе — Данія).
ДЫНАМА-МІНСК U19: Радкевіч, Кібак, Леанцюк, Нізоўцаў, Серада (Цітоў, 59), Адамовіч (Ваўрынюк, 78), Грабцэвіч (к), Дзегцярэнка (Моўчан, 46), Заблоцкі (Дрозд, 59), Васкабойнікаў (Луцковіч, 71), Заблоцкі.
Запасныя: Буцевіч, Русакоў, Радзькоў, Анціпаў.
ЛУДАГОРАЦ U19: Валянцінаў, К.Іваноў (Н.Нікалаў, 95+), Валекаў, Карчаў, Янеў, Пенеў, Іван Тодараў, Сыраў (Хасан, 89), К.Нікалаў (Гацінскі, 89), Марынаў, Дзімітраў (к) (Люцканаў, 92+).
Запасныя: Х.Іваноў, Ажлані, Шэрыфаў, Івайла Тодараў, Катошаў.
ГОЛ: 0:1 — Пенеў (31).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Васкабойнікаў (28), Дзімітраў (35), Заблоцкі (45), Янеў (66), Адамовіч (70).