РУСЛАН ЧАБАНАЎ — У СКЛАДЗЕ ПЕРАМОЖЦАЎ "КУБКА МАНАСА"
Зборная Расіі, сфармаваная з хлопцаў не старэйшых за 2004 год нараджэння, продэманстравала стаадсоткавы вынік на міжнародным турніры ў Кыргызстане. Прычым змагаліся з больш узроставымі супернікамі.
У абойме трыўмфатараў "Кубка Манаса" ёсць і мінскі дынамавец Руслан ЧАБАНАЎ. Нагадаем, што 21-гадовы хаўбек узяты ў арэнду ў "Краснадара".
12.11. РАСІЯ U21 — ІРАН U23 — 2:0 (ЧАБАНАЎ адгуляў увесь матч з капітанскай павязкай на рукаве)
15.11. БАХРЭЙН U23 — РАСІЯ U21 — 0:2 (ЧАБАНАЎ застаўся ў запасе)
18.11. КЫРГЫЗСТАН U23 — РАСІЯ U21 — 0:8 (ЧАБАНАЎ вывеў партнёраў на поле ў якасці капітана каманды і быў заменены на 62-й хвіліне)
Вынік. 1. Расія U21 — 9. 2. Кыргызстан U23 — 6. 3. Іран U23 — 3. 4. Бахрэйн U23 — 0.
Фота: rfs.ru







