РУСЛАН ЧАБАНАЎ ЕДЗЕ Ў ЦЭНТРАЛЬНУЮ АЗІЮ
Зборная Расіі, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2004 год нараджэння, прыме ўдзел у міжнародным турніры ў Кыргызстане, дзе сустрэнецца з супернікамі ўзроставай катэгорыі U23 — іранцамі (12 лістапада), бахрэйнцамі (15-га) і гаспадарамі (18-га).
Трэнерскі штаб каманды ўключыў у выязны спіс Руслана ЧАБАНАВА, які летам быў узяты мінскім "Дынама" ў арэнду ў "Краснадара".
Тэхнічны хаўбек правёў у складзе "бела-сініх" шэсць афіцыйных паядынкаў.







