РОЗЫГРЫШ ПРЫЗОЎ ПРАЗ ПРАГРАМКУ НА МАТЧ
Выступленні ў элітным дывізіёне-2025 завяршацца для "бела-сініх" у суботу, 29 лістапада, — дамашнім паядынкам 30-га тура з "МЛ Віцебск". Стартавы свісток прагучыць у 14.00.
У перапынку сустрэчы апошні раз у гэтым годзе сваіх уладальнікаў знойдуць традыцыйныя прызы:
- чэмпіёнская майка-2024;
- стыльная байка ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline;
- мясны бокс ад Hopper.
Зацікаўлены? Для ўдзелу ў розыгрышы трэба набыць афіцыйную матчавую праграмку — у павільёне, размешчаным каля фан-зоны на тэрыторыі арэны за галоўным уваходам з боку Партызанскага праспекта.







