РОЗЫГРЫШ ПРЫЗОЎ ПРАЗ МАТЧАВЫЯ ПРАГРАМКІ
Нацыянальны футбольны стадыён па Партызанскім п-це, 65 рыхтуецца прыняць чарговую гульню найвышэйшай лігі з удзелам "бела-сініх". У суботу, 8 лістапада, належыць у межах 28-га тура змагацца з "Арсеналам" з Дзяржынска.
Паміж таймамі паядынку, прыкладна ў 17.50, пройдзе традыцыйны розыгрыш крутых прызоў:
- чэмпіёнскай майкі-2024;
- байкі ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline;
- мяснога бокса ад Hopper.
Для таго каб прэтэндаваць на атрыманне аднаго з падарункаў, трэба набыць афіцыйную матчавую праграмку — у павільёне, размешчаным каля фан-зоны на тэрыторыі арэны за галоўным уваходам з боку Партызанскага п-та.







