Наступны матч МЛ Віцебск 29 лістапада (д) (14:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

РАЗГРОМ У ЗАКЛЮЧНЫМ ПАЯДЫНКУ СЕЗОНА

20.11.2025

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2025

Матч 33-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — ГОМЕЛЬ — 10:1 (3:0)
МІНСК. 20 лістапада. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 16.00. 20 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Иллюшына, І.Ржауцкі (абодва — Магілёў), С.Сізікаў (Орша).
ДЫНАМА-БДУФК: Залётава, Вашчук, Тарадуда, Манюкова (Каліноўская, 46), Капыша (Петрусевіч, 46), Піліпенка (к) (Ньёле Нгонья, 46), Чарлёнак (Калюта, 46), Ціхамірава, Харашчак, Агбіагбеўха, Арцішэўская (Акпе, 46).
Запасная: Мулярова.
ГОМЕЛЬ: Мацыяўскас, Баркова, Ярэцкая, Петрачэнка (к), Няберава, Н.Савіцкая (Пружына, 76), Барсукова, Курбатава, Глушчанка, Рэўт (Бакун, 83), Радзівіловіч.
Запасныя: Е.Савіцкая, Кулікова.
ГАЛЫ: 1:0 — Чарлёнак (4, пас — Вашчук). 2:0 — Піліпенка (9). 3:0 — Агбіагбеўха (39, пас — Капыша). 4:0 — Акпе (48, пас — Петрусевіч). 5:0 — Акпе (50, пас — Калюта). 6:0 — Петрусевіч (63, пас — Акпе). 7:0 — Акпе (64, пас — Агбіагбеўха). 8:0 — Акпе (66, з пенальці за фол супраць Акпе). 8:1 — Ярэцкая (70). 9:1 — Агбіагбеўха (73, пас — Вашчук). 10:1 — Агбіагбеўха (79).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Глушчанка (72).