ПЕРШАЯ ЛІГА: ЗАКАНЧВАЕМ СЕЗОН ДОМА
У сераду, 26 лістапада, нашы рэзервісты згуляюць заключны паядынак у межах другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2025 — у родных сценах з "Асіповічамі". Стартавы свісток на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А прагучыць у 18.00.
Запрашаем яшчэ раз падтрымаць юніёраў пад кіраўніцтвам Сяргея Яромкі! Уваход вольны.
Гаспадары выйдуць на выдатна знаёмую "сінтэтыку" ў сініх майках і трусах (брамнік — увесь у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала судзейская брыгада на чале з Вадзімам Багданавым са Смалявічаў, асіставаць якому будуць Ігар Марашан і Віталь Дораш (абодва — Гродна). Чацвёрты — Аляксандр Клямёнаў (Мінск). Інспектар матчу — Віталь Малюцін (Магілёў).
Жывы эфір супрацьстаяння — на Youtube-канале АБФФ.







