ПЕРШАЯ ЛІГА: У ГАСЦЯХ У БАТЭ-2
Пасля паспяховага еўракубкавага выступлення моладзі мінскага "Дынама" належыць вярнуцца да спраў на ўнутранай арэне — і за адносна кароткі тэрмін згуляць чатыры паядынкі ў другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны-2025.
Гэты адрэзак будзе адкрыты ў панядзелак, 10 лістапада, — на выездзе супраць барысаўскага БАТЭ-2 у межах 32-га тура. Супернікі пазмагаюцца ў сталіцы, на "сінтэтыцы" САКа "Алімпійскі" па вул. Сурганава, 2А. Пачатак у 15.00. Уваход вольны.
Войска Сяргея Яромкі прымераць сінія майкі і трусы (брамнік — увесь у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Дзмітрыем Маркавым, асістэнтамі якога стануць Яўген Раманаў (абодва — Магілёў) і Аляксей Кавалёў (Асіповічы). Чацвёрты — Іван Кавальскі. Інспектар матчу — Аляксандр Чэрнік (абодва — Мінск).
Жывы эфір супрацьстаяння дасяжны на Youtube-канале АБФФ.







