ПЕРШАЯ ЛІГА: ПРЫМАЕМ "ДНЕПР"
У чацвер, 13 лістапада, нашы рэзервісты працянуць аддаваць каляндарныя даўгі ў межах другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2025, прычым ужо да самага сканчэння сезона будуць гуляць выключна ў родных сценах. Паядынак 31-га тура з магілёўскім "Дняпром", які датэрмінова гарантаваў сабе пуцёўку ў эліту, пройдзе на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А) і пачнецца ў 17.00.
Чакаем заўзятараў на трыбунах! Уваход вольны.
Каманда Сяргея Яромкі зрабіла выбар на карысць белых маек і трусоў (брамнік — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Гродна на чале з Дзмітрыем Дубатоўкай, асістэнты — Станіслаў Якуцэвіч і Артур Серык. Чацвёрты — Дзмітрый Шэўчык. Інспектар матчу — Аляксандр Яўневіч (абодва — Мінск).
Жывы эфір — на Youtube-канале АБФФ.







