ПЕРШАЯ ЛІГА: ДОМА СУПРАЦЬ "НІВЫ"
У панядзелак, 17 лістапада, каманду Сяргея Яромкі чакае чарговы няпросты тэст у межах другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2025. На стадыён "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А прыедзе "Ніва" з Доўбізна. Стартавы свісток у паядынку 33-га тура прагучыць у 17.00.
Уваход вольны. Будзем рады бачыць на трыбунах усіх прыхільнікаў футбола!
Гаспадары поля прымераць сінія майкі і трусы (галкіпер — цалкам у чорным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Дзмітрыем Жахоўскім, асістэнтамі якога стануць Ігар Харытонаў (абодва — Наваполацк) і Вячаслаў Бучкін (Полацк). Чацвёрты — Данііл Дудаль (Бабруйск). Інспектар матчу — Юрый Дупанаў (Мінск).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







