ПЕРШАЯ ЛІГА: ЧАКАЕМ У ГОСЦІ "ЧЫГУНАЧНІКАЎ"
Нашай рэзервовай камандзе застаецца згуляць два паядынкі ў межах другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2025, прычым абодва будуць дамашнімі. Перанесены 26-га тура з гомельскім "Лакаматывам" пройдзе ў чацвер, 20 лістапада, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А і пачнецца ў 13.00.
Запрашаем прыхільнікаў футбола на трыбуны! Уваход вольны.
Войска Сяргея Яромкі зрабіла выбар на карысць белых маек і трусоў (брамнік — увесь у жоўтым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала судзейская брыгада на чале з Дзянісам Тарасюком (Брэст), асістэнтамі якога стануць Раман Трухан (Пінск) і Аляксандр Паўлаў (Баранавічы). Чацвёрты — Юрый Круш (Брэст). Інспектар матчу — Вячаслаў Калачынскі (Магілёў).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







