ПЕРАМАГЛІ Ў ЖАНОЧЫМ ДЭРБІ
Жаночы чэмпіянат Беларусі-2025
Матч 31-га тура
МІНСК — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 2:3 (1:1)
МІНСК. 8 лістапада. Стадыён ФК "Мінск". Пачатак у 19.00. 108 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Блоцкая (Маладзечна), С.Васілеўскі (Смаргонь), А.Слуцкая (Маркава).
МІНСК: Миклашэвіч, Кубічная (к), Кіянка, Хотырава (Мірашнічэнка, 72), Пратасюк, Налугія (Зубко, 87), Купрыянчык, Шупо, Белая, Пашкоўская (Кацынэль, 67), Валюк.
Запасныя: Гірас, Нацяткова, Казакевіч, Брылёва, Астрэйка, Агапкіна.
ДЫНАМА-БДУФК: Кавальчук, Ньёле Нгонья (Капыша, 51), Гаршкова, Манюкова, Капусціна, Ціхамірава (Петрусевіч, 88), Чарлёнак, Піліпенка (к), Сіняўская, Агбіагбеўха (Арцішэўская, 61), Акпе (Калюта, 88).
Запасныя: Залётава, Тарадуда, Вашчук, Харашчак.
ГАЛЫ: 0:1 — Піліпенка (19). 1:1 — Пратасюк (29). 1:2 — Акпе (62, пас — Піліпенка). 1:3 — Капыша (69, са штрафнога). 2:3 — Валюк (80).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Акпе (70).







