НІЧЫЯ Ў КАПЕНГАГЕНЕ З ТРАПНЫМ СТРЭЛАМ ДЗЕМЧАНКІ
Галоўная футбольная каманда нашай краіны згуляла чарговы паядынак у межах групы С адборачнай кампаніі чэмпіянату свету-2026 — на выездзе супраць датчан. І дзякуючы нічыей 2:2 нарэшце пазбавіліся ад нуля ў графе "Ачкі".
На поле стадыёне "Паркен" у Капенгагене выйшла трыа прадстаўнікоў мінскага "Дынама". Ад званка да званка адпрацавалі Раман БЕГУНОЎ і Яўген МАЛАШЭВІЧ, а Мікіту ДЗЕМЧАНКУ, які зрабіў лік 2:1 на карысць гасцей на 65-й хвіліне, замянілі на 68-й.
Дарэчы, для 23-гадовага хаўбека гэта другі гол у форме нацыянальнай зборнай — таксама дасылаў мяч у вароты супернікаў з Азербайджана ў мінулым сакавіку.
Ну а беларусам застаецца правесці заключны матч кваліфікацыі — у аўторак, 18 лістапада, з грэкамі ў венгерскім Залаэгерсегу.
Фота: t.me/abffby







