НАСТУПНЫ СУПЕРНІК — АДНАКЛУБНІКІ З ТБІЛІСІ
Сёння каманда "бела-сініх" U19 дабілася гістарычнага выніку — упершыню за час выступленняў у Юнацкай лізе УЕФА пераадолела бар’ер 2-га раўнда "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў".
Гэта стала магчымым дзякуючы поспеху ў двухматчавым супрацьстаянні з равеснікамі з балгарскага "Лудагорца" (0:1, 2:0). Хлопцы, ганарымся вамі!
У наступнай стадыі турніру падначаленых Сяргея Яромкі чакаюць сустрэчы з грузінскім "Дынама" U19 з Тбілісі, якое выбіла з барацьбы баснійскі "Зрыньскі" (1:1, 3:0) і кіпрскі АЕК з Ларнакі (4:3, 2:0).
Запланаваныя календаром гульнявыя даты — 26 лістапада і 10 снежня.







