Наступны матч Дынама-Брэст 23.11 (г) (17:45)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ РЭЗЕРВІСТЫ — З ЯШЧЭ АДНЫМ БАЛАМ У СКАРБОНЦЫ

17.11.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025. Першая ліга

Матч 33-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — НІВА (ДОЎБІЗНА) — 1:1 (1:0)
МІНСК. 17 лістапада. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 17.00. 30 гледачоў.
СУДДЗІ: Д.Жахоўскі, І.Харытонаў (абодва — Наваполацк), В.Бучкін (Полацк).
ДЫНАМА-БДУФК: Радкевіч, Кібак, Нізоўцаў, Леанцюк, Серада, Бейня (к) (Анціпаў, 60), Дзегцярэнка (Паборцаў, 67), Русакоў (Пянкрат, 80), Заблоцкі (Цітоў, 60), Луцковіч, Васкабойнікаў.
Запасныя: Буцевіч, Чумак, Казлоў, Радзькоў, Дрозд, Сычык.
НІВА: Доўнар, Дручык (Ярошык, 46), Мулькевіч (Куратнік, 65), Сібілёў, Дыбін (Юшчанка, 88), Моніч (М.Чуйко, 65), Шчэрба (к), Ляшкевіч, Федарцоў, Пампуха, Шубовіч.
Запасныя: Белоў, Ігнатоўскі, А.Чуйко.
ГАЛЫ: 1:0 — Васкабойнікаў (31). 1:1 — Пампуха (47).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Ярошык (52), Русакоў (70), Анціпаў (81).