Наступны матч Арсенал 8 лістапада (д) (17:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ ЗАБІЛІ ПЯЦЬ МЯЧОЎ

4.11.2025

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2025

Матч 29-га тура

НАФТАН (НАВАПОЛАЦК) — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 1:5 (0:2)
НАВАПОЛАЦК. 4 лістапада. Стадыён "Атлант" (штуч.поле). Пачатак у 14.00. 65 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Марус (Магілёў), І.Харытонаў (Наваполацк), Г.Лукашоў (Орша).
НАФТАН: Цярэшчанка, А.Бабко, Станкевіч (к), Лявонава, Сідарчук (Прыходзька, 72), Коснікава, Крахмалава (Пугачова, 68), У.Бабко (Ціхановіч, 56), Завадская (Немцава, 46), Велічынская, Міхан (Шашко, 68).
Запасныя: І.Палянская, Ралавец, В.Палянская.
ДЫНАМА-БДУФК: Залётава, Капусціна (Вашчук, 70), Гаршкова, Манюкова (Тарадуда, 60), Капыша, Піліпенка (к), Калюта, Ціхамірава (Петрусевіч, 60), Сіняўская (Харашчак, 70), Агбіагбеўха (Акпе, 46), Арцішэўская.
Запасныя: Кавальчук, Ньёле Нгонья.
ГАЛЫ: 0:1 — Капыша (35, з пенальці за фол супраць Піліпенкі). 0:2 — Арцішэўская (37, пас — Ціхамірава). 0:3 — Арцішэўская (56, пас — Капусціна). 1:3 — А.Бабко (79). 1:4 — Харашчак (84, пас — Арцішэўская). 1:5 — Акпе (90, пас — Капыша).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Капусціна (58), Лявонава (90).