"НАФТАН" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 4 ЛІСТАПАДА Ў 14.00
								
							Наступны паядынак наша жаночая каманда згуляе ўжо ў статусе трыўмфатара чэмпіянату краіны-2025. У аўторак, 4 лістапада, належыць у межах 29-га тура ў Наваполацку змагацца з "Нафтанам" — на "сінтэтыцы" стадыёна "Атлант" па вул. Моладзевая, 49А. Пачатак а 14-й гадзіне.
Падначаленыя Юрыя Малеева апрануць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чырвоным).
На паядынку будзе працаваць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Антон Марус (Магілёў), памочнікі — Ігар Харытонаў (Наваполацк) і Глеб Лукашоў (Орша). Чацвёрты — Яраслаў Камарыцкі (Полацк). Інспектар матчу — Віктар Зажэўскі (Наваполацк).
Жывы эфір запланаваны на Youtube-канале WF Belarus.
						
							
							
							






								
								