МОЛАДЗЕВАЯ ЗБОРНАЯ МІНІМАЛЬНА САСТУПІЛА
Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2004 год нараджэння, згуляла чарговы паядынак у межах адборачнай кампаніі EURO’2027 U21. І ў намінальна дамашнім супрацьстаянні зазнала крыўдную паразу ад равеснікаў з Даніі — 0:1, прапусціўшы на 47-й хвіліне.
На газоне стадыёна імя Тэнгіза Бурджанадзэ ў грузінскім Горы з’явіліся два дынамаўцы Мінска — брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ і хаўбек Кірыл ЦАПЯНКОЎ правялі сустрэчу цалкам.
Становішча каманд у групе I пасля чатырох тураў: 1. Бельгія U21 — 7. 2. Данія U21 — 7. 3. Аўстрыя U21 — 7. 4. БЕЛАРУСЬ U21 — 4. 5. Уэльс U21 — 3.
Наступныя афіцыйныя матчы чакаюць падначаленых Віталя Паўлава напрыканцы сакавіка — на выездзе з валійцамі і аўстрыйцамі.
Фота: прэс-служба АБФФ







