"МІНСК" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 8 ЛІСТАПАДА Ў 19.00
Заключнае ў годзе спатканне лідараў айчыннага жаночага футбола не будзе мець таблічнага значэння. "Дынама"-БДУФК датэрмінова разрашыла "залатую" інтрыгу на сваю карысць — і шосты раз запар заваявала чэмпіёнскі тытул. Тым не менш гарыць жаданнем зноў адолець прынцыповых канкурэнтак з "Мінска". Ці атрымаецца, даведаемся ў суботу, 8 лістапада, на стадыёне па вул. Маякоўскага, 127/3. Пачатак у 19.00.
Уваход вольны. Запрашаем заўзятараў ужывую падтрымаць любімую каманду!
На паядынку працуе судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Вольга Блоцкая (Маладзечна), памочнікі — Сяргей Васілеўскі (Смаргонь) і Аліна Слуцкая (Маркава). Чацвёрты — Яўген Навумаў. Інспектар матчу — Дзмітрый Сямёнаў. Дэлегат АБФФ — Наталля Вараб’ёва (усе — Мінск).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале WF Belarus.







