ЛЮДАСУ РУМБУЦІСУ — 70!
У панядзелак, 24 лістапада, самыя цёплыя словы ў свой адрас з нагоды 70-годдзя прымае вядомы ў мінулым паўабаронца мінскага "Дынама" Людас РУМБУЦІС.
Ураджэнец літоўскага Цяльшая перабраўся ў склад "бела-сініх" напачатку 1976-га і за 11 сезонаў правёў 223 афіцыйныя паядынкі, забіў дзесяць мячоў. Разам з баявымі таварышамі заваяваў золата-1982 і бронзу-1983 чэмпіянатаў СССР.
У далейшым пабудаваў паспяховую трэнерскую кар’еру: так, узначальваў сталічнае "Дынама-93", "Белшыну", "Дарыду", "Нёман", нацыянальную зборную Літвы, моладзевую зборную Беларусі. А зараз з’яўляецца запатрабаваным футбольным экспертам і надае шмат увагі свайму любімаму хобі — музыцы.
У гэты знакавы дзень сардэчна віншуем Людаса Іонавіча, зычым юбіляру моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычарпальных энергіі і аптымызму! Няхай збудзецца ўсё запланаванае!







