КАРЭН ВАРДАНЯН УПЕРШЫНЮ ВЫКЛІКАНЫ Ў НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ
Галоўная футбольная каманда нашай краіны ў хуткім часе завершыць выступленні ў адборачным турніры чэмпіянату свету-2026. У межах групы "С" застаецца на выездзе пазмагацца з датчанамі (15 лістапада) і правесці намінальна дамашні паядынак з грэкамі (18-га ў венгерскім Залаэгерсегу).
У канчатковы спіс для падрыхтоўкі трэнерскі штаб на чале з іспанскім спецыялістам Карласам Аласам уключыў 24 гульцы, у тым ліку квінтэт мінскіх дынамаўцаў — абаронцаў Рамана БЕГУНОВА, Уладзіслава КАЛІНІНА, хаўбекаў Мікіту ДЗЕМЧАНКУ, Яўгена МАЛАШЭВІЧА, нападніка Карэна ВАРДАНЯНА, для якога гэа першы ў кар’еры выклік у нацыянальную зборную Беларусі.







