КАРЭН ВАРДАНЯН — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 27-ГА ТУРА
								
							Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 27-га тура чэмпіянату краіны-2025 у найвышэйшай лізе.
У ганаровую адзінадцатку трапіў прадстаўнік мінскага "Дынама", якое ў родных сценах зламіла супраціў "Слуцка-2024" — 3:1.
Адзначаным аказаўся Карэн ВАРДАНЯН, удзельнік усіх галявых атак гаспадароў: спачатку запісаў на асабісты рахунак асістэнцкі бал, а на 43-й і 57-йь хвілінах дасылаў мяч у чужыя вароты.
Для 22-гадовага форварда гэта трэцяе ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 14-га і 24-га).

						
							
							
							






								
								