КАРЭН ВАРДАНЯН — MVP ПАЯДЫНКУ СА "СЛУЦКАМ-2024"
У нядзелю, 2 лістапада, "бела-сінія" правялі чарговае чэмпіянатнае супрацьстаянне на газоне Нацыянальнага футбольнага стадыёна. І ў межах 27-га тура не пакінулі шансаў "Слуцку-2024" — 3:1.
Найлепшым гульцом нашай каманды па выніках матчу прызнаны Карэн ВАРДАНЯН, які запісаў у асабісты рахунак два трапных стрэлы і асістэнцкі бал.
Пасля фінальнага свістка 22-гадоваму форварду ўручылі традыцыйны для такіх выпадкаў прыз ад надзейнага партнёра мінскага "Дынама" — Hopper.







