КАРЭН ВАРДАНЯН — MVP ГУЛЬНЯВОГА ЎІК-ЭНДА!
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла найлепшага гульца па выніках 27-га тура чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне.
Лаўры MVP прымерыў Карэн ВАРДАНЯН, які зрабіў вялікі ўнёсак у перамогу сваёй каманды ў родных сценах над "Слуцкам-2024" (3:1) — у актыве значацца галявы дубль плюс асістэнцкі бал.
Нагадаем, што нападнік "бела-сініх" ужо атрымліваў такое ганаровае званне — за хет-трык у дамашнім дынамаўскім дэрбі напрыканцы чэрвеня.







