КАНТРОЛЬНАЯ ГУЛЬНЯ З "НАФТАНАМ"
У паўзу ў чэмпіянаце краіны-2025 у найвышэйшай лізе, выкліканую паядынкамі зборных, "бела-сінія" правядуць спарынг — на запасным полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама".
У нядзелю, 16 лістапада, належыць згуляць з наваполацкім "Нафтанам". Пачатак у 14.00.
Адзначым, што трэнерскі штаб Аляксандра Паўлава не зможа разлічваць на вялікую групу футбалістаў. Раман Бегуноў, Уладзіслаў Калінін, Мікіта Дземчанка, Яўген Малашэвіч, Карэн Варданян — у галоўнай камандзе Беларусі, Іван Шымаковіч з Кірылам Цапянковым — у моладзевай, Руслан Чабанаў далучыўся да зборнай Расіі U21.







