ІВАН БАХАР — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "АРСЕНАЛАМ"
На Нацыянальным футбольным стадыёне па Партызанскім п-це, 65 завершаны паядынак 28-га тура айчыннага дывізіёна-2025. На шчасце, мінскія дынамаўцы здолелі зламіць супраціў дзяржынскага "Арсенала" — 1:0.
MVP матчу у складзе гаспадароў прызнаны Іван БАХАР, які ўсталяваў выніковыя лічбы на табло трапным стрэлам на 78-й хвіліне.
Пасля фінальнага свістка 27-гадовага нападніка ўзнагародзілі мясным боксам ад партнёра нашага клуба — Hopper.







