ХТО НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ ГОДА Ў СКЛАДЗЕ НАШАЙ ЖАНОЧАЙ КАМАНДЫ?
У спісе абавязковых спраў напрыканцы кожнага сезона — падвядзенне розных вынікаў, у тым ліку вызначэнне найлепшых.
Пачынаем з выбару MVP жаночага "Дынама"-БДУФК, якое выйграла ўсе ўнутры краіны — чэмпіянат, Кубак і Суперкубак, а таксама годна прадставіла Беларусь на кантынентальнай арэне.
Кандыдатак на ганаровае званне сем: Эмуэджэ АГБІАГБЕЎХА, Блесінг Касарачы АКПЕ, Екацярына КАВАЛЬЧУК, Вольга КАПЫША, Ганна ПІЛІПЕНКА, Ганна СІНЯЎСКАЯ, Аліна ХАРАШЧАК.
Апытанка па выяўленні самай-самай футбалісткі каманды стартавала ў афіцыйным telegram-канале "бела-сініх".







