ГУЛЬЦЫ "ДЫНАМА"-БДУФК — У ЖАНОЧАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ
У планах галоўнай жаночай каманды нашай краіны ў гэтым годзе ёсць яшчэ пара кантрольных паядынкаў. Абодва пройдуць у Босніі і Герцагавіне: у сераду, 26 лістапада, належыць змагацца з мясцовай нацыянальнай зборнай, у суботу, 29-го, — з суперніцамі з Грэцыі.
У выязны спіс уключаны квінтэт прадстаўніц цяпер ужо шасціразовага чэмпіёна Беларусі мінскага "Дынама"-БДУФК: абаронцы Дар’я ГАРШКОВА, Зарына КАПУСЦІНА, Вольга КАПЫША, хаўбек Аліна ЧАРЛЁНАК, форвард Ганна СІНЯЎСКАЯ.







