ФАВАЗ АБДУЛАХІ — WINLINE-ГУЛЕЦ КАСТРЫЧНІКА!
У афіцыйным telegram-канале "бела-сініх" завершана апытанка, які вызначала найлепшага футбаліста каманды ў другім восеньскім месяцы.
Ганаровае званне, як і па выніках верасня, атрымаў хаўбек Фаваз АБДУЛАХІ — і стане ўладальнікам адмысловага прыза ад кампаніі Winline, тытульнага партнёра мінскага "Дынама".
22-гадовы нігерыйскі легіянер без лічаных хвілін цалкам правёў усе паядынкі на гэтым адрэзку — і адзначыўся шыкоўным па выкананні голам у вароты "Нафтана" ў Наваполацку.
За Абдулахібыў аддадзены 3931 голас (50,61%). Месцы следам размеркаваліся так: 2. Іван КАНАВАЛАЎ — 3428 (44,13%). 3. Карэн ВАРДАНЯН — 320 (4,12%). 4. Раман БЕГУНОЎ — 65 (0,84%). 5. Аляксей ВАКУЛІЧ — 24 (0,31%).







