"ДЫНАМА-МІНСК" — "СЛУЦК-2024": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Зусім няшмат часу засталося да чэмпіянатнага паядынку 27-га тура з удзелам нашай галоўнай каманды. Пачаць высвятленне адносін з візаві са Слуцка належыць у 16.00 на Нацыянальным футбольным стадыёне — чакаем заўзятараў на трыбунах!
А пакуль прапануем віртуальна пагартаць старонкі афіцыйнай матчавай праграмкі, падрыхтаванай прэс-службай мінскага "Дынама". Унутры — постэр Уладзіслава Калініна, склады супернікаў, расказ пра выступленні "ліцэнзійных" узростаў "бела-сініх", мноства карыснай статыстычнай інфармацыі.
Нагадваем, што набыццё папяровага варыянту праграмкі дазваляе ўдзельнічаць у розыгрышы прызоў у перапынку сустрэчы.







