"ДЫНАМА-МІНСК" — "МЛ ВІЦЕБСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У суботу, 29 лістапада, падначаленыя Аляксандра Паўлава закрыюць сваю гульнявую праграму ў межах айчыннай найвышэйшай лігі-2025 — на Нацыянальным футбольным стадыёне па Партызанскім п-це, 65. Змаганне з "МЛ Віцебск" пачнецца ў 14.00.
КВІТКІ
Кошт — 6-15 рублёў. Набывайце:
- праз Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй краіне;
- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
У дзень паядынку — з 10.00 у касе №2 арэны, каля цэнтральнага ўвахода з боку Партызанскага п-та.
Сектары актыўнай падтрымкі гаспадароў (фанаты) — 120, 121, 122, для прыхільнікаў "МЛ Віцебск" выдзелены 112 і 113.
ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ
Трапіць на тэрыторыю арэны можна з 12.30 праз уваходы з боку Партызанскага п-та і вул. Ванеева.
Для таго каб пазбегнуць утварэння чэргаў, пераканаўча просім прыязджаць загадзя!
НАДВОР’Е
Паслязаўтра днём ў сталіцы будзе хмарна, ападкаў не прагназуецца — пры тэмпературы 0+2 градусы.
ФОРМА
Наша каманда зрабіла выбар на карысць белых маек і трусоў (брамнік — цалкам у чорным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Амінам Кургхелі, асістэнтамі якога стануць Віктар і Андрэй Гецікавы. Чацвёрты — Яўген Ясяновіч (Копішча).
Інспектар матчу — Алег Чыкун (Стоўбцы).
Дэлегат АБФФ — Сяргей Ільіч (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа тэлеканал "Беларусь 5".







