"ДЫНАМА-МІНСК" — "АРСЕНАЛ": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Для таго каб заставацца ў "залатой" гонцы, нашай камандзе абавязкова трэба набіраць сёння ачковы максімум у дамашнім чэмпіянатным паядынку 28-га тура. Чакаем ад заўзятараў выдатнай падтрымкі з трыбун Нацыянальнага футбольнага стадыёна, а ад падначаленых Аляксандра Паўлава — перамогі над дзяржынскім "Арсеналам"! Стартавы свісток прагучыць у 17.00.
Пакуль жа прапануем бавіць час за вывучэннем афіцыйнай матчавай праграмкі, падрыхтаванай прэс-службай "бела-сініх". Унутры — інтэрв’ю і постэр Карэна ВАРДАНЯНА, склады каманд, расказ пра суперніка і паспяховае выступленне мінскіх дынамаўцаў U19 у Юнацкай лізе УЕФА-2025/26, а таксама шмат яшчэ што.
Набыццё папяровага варыянту праграмкі дае права на ўдзел у розыгрышы прызоў у перапынку супрацьстаяння.







