"ДЫНАМА-БРЭСТ" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
Заключны гасцявы паядынак у межах айчыннай найвышэйшай лігі-2025 чакае войска Аляксандра Паўлава ў нядзелю, 23 лістапада, калі ў горадзе над Бугам адбудзецца дынамаўскае дэрбі. Арэна супрацьстаяння — АСК "Брэсцкі" (вул. Гогаля, 8). Пачатак у 17.45.
КВІТКІ
Уваход на сектары 1 і 2 для заўзятараў нашай каманды — вольны.
Нагадваем пра мажлівасць адправіцца на выезд на бясплатных аўтобусах.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ў паўднёва-заходнім абласным цэнтры будзе пахмурна, прагназуецца мокры снег. Слупок тэрмометра размясціцца ў нулявой адзнакі.
ФОРМА
Дзевяціразовыя чэмпіёны Беларусі згуляюць у сініх майках і трусах (галкіпер — цалкам у чорным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Дзмітрыем Маркавым, асістэнтамі якога стануць Яўген Раманаў (абодва — Магілёў) і Аляксей Кавалёў (Асіповічы). Чацвёрты — Юрый Круш (Брэст).
Інспектар матчу — Юрый Дупанаў.
Дэлегат АБФФ — Уладзімір Гаўрышук (абодва — Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры найважнейшую дуэль пакажа Youtube-канал АБФФ.







