"ДЫНАМА"-БДУФК — "ГОМЕЛЬ": 20 ЛІСТАПАДА Ў 16.00
У чацвер, 20 лістапада, нашы дзяўчаты правядуць заключную ў сезоне сустрэчу. Экзаменаваць "Гомель" у межах 33-га тура чэмпіянату краіны-2025 належыць на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А). Стартавы свісток прагучыць у 16.00.
Будзем рады бачыць на гульні кожнага заўзятара! Уваход вольны.
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Алена Іллюшына, памочнікі — Ілля Ржауцкі (абодва — Магілёў) і Сяргей Сізікаў (Орша). Інспектар матчу — Валерый Карапанаў (Гродна).
Жывы эфір супрацьстаяння запланаваны на Youtube-канале WF Belarus.







