ДВА ПАЯДЫНКІ НА СТАДЫЁНЕ ІМЯ БАРЫСА ПАЙЧАДЗЭ
Вызначаны даты правядзення матчаў 3-га раўнда "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лізе УЕФА-2025/26 паміж камандамі U19 мінскага і тбіліскага "Дынама".
Абедзве гульні прыме стадыён імя Барыса Пайчадзэ ў сталіцы Грузіі.
Першы паядынак, намінальна дамашні для хлопцаў Сяргея Яромкі, адбудзецца ў пятніцу, 5 снежня, без гледачоў. Пачатак у 16.00 па мясцовым часе (15.00 па беларускім).
Сустрэча ў адказ запланаваны на сераду, 10-е. Стартавы свісток прагучыць у 17.00 (16.00 па беларускім).







