ДВА "БЕЛА-СІНІХ" ДАЛУЧАЦЦА ДА МОЛАДЗЕВАЙ ЗБОРНАЙ
На экватары месяца зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2004 год нараджэння, узнавіць удзел у кваліфікацыі EURO’2027 U21. І правядзе намінальна дамашнія матчы ў грузінскім Горы: у пятніцу, 14 лістапада, — з супернікамі з Уэльса, у аўторак, 18-га, — з равеснікамі з Даніі.
Падрыхтоўку да гэтых сустрэч пачнуць 23 гульцы, у тым ліку два прадстаўнікі мінскага "Дынама" — брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ і хаўбек Кірыл ЦАПЯНКОЎ.
Зараз табліцу групы I узначальваюць бельгійцы — 7 ачкоў (пасля 3 паядынкаў). Далей размясціліся датчане — 4 (3), аўстрыйцы — 4 (3), валійцы — 3 (3) і беларусы — 1 (2).







