АПЕНІНСКАЕ ПАДАРОЖЖА ВАШЧУК І КАЛЮТЫ
Зборную нашай краіны, укамплектаваную футбалісткамі не старэйшымі за 2007 год нараджэння, чакае выступленне ў стартавым кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы-2026 WU19.
У межах групы 6 дывізіёна А беларускі пазмагаюцца са швейцаркамі (26 лістапада), гаспадынямі міні-турніру італьянкамі (29-га) і равесніцамі з Паўночнай Ірландыі (2 снежня).
На Апеніны адправяцца дзве прадстаўніцы мінскага "Дынама"-БДУФК — абаронца Ангяліна ВАШЧУК і хаўбек Вераніка КАЛЮТА.







