АЛЯКСЕЙ ВАКУЛІЧ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "МЛ ВІЦЕБСК"
У суботу, 29 лістапада, "бела-сінія" правялі заключны паядынак у межах айчыннага элітнага дывізіёна-2025. І на газоне Нацыянальнага футбольнага стадыёна разыйшліся ўнічыю 1:1 з "МЛ Віцебск".
Найлепшым гульцом матчу быў прызнаны Аляксей ВАКУЛІЧ, які на 40-й хвіліне адкрыў лік выдатным па выкананні стрэлам з далёкай адлегласці.
Пасля фінальнага свістка 27-гадоваму абаронцу ўручылі традыцыйны для такіх выпадкаў прыз — мясны бокс ад Hopper, надзейнага партнёра мінскага "Дынама".







