Наступны матч МЛ Віцебск 29 лістапада (д) (14:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АКАЗАЛІСЯ МАЦНЕЙШЫМІ Ў ДЫНАМАЎСКІМ ДЭРБІ

23.11.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025

Матч 29-га тура

ДЫНАМА-БРЭСТ — ДЫНАМА-МІНСК — 0:2 (0:1)
БРЭСТ. 23 лістапада. АСК "Брэсцкі". Пачатак у 17.45. 5026 гледачоў.
СУДДЗІ: Д.Маркаў, Я.Раманаў (абодва — Магілёў), А.Кавалёў (Асіповічы).
ДЫНАМА-БРЭСТ: Дудар (к), Лаўрык, Паўлавец (Касараб, 85), Кабія, Юзэпчук (Рылач, 68), Іг.Канавалаў (Быкаў, 85), Зянькоў, Сцяпанаў, Д.М.Кавалевіч (Гардзяйчук, 68), Карцоў, Эсанаў (Д.Р.Кавалевіч, 68).
Запасныя: Клачковіч, Лісаковіч, Палякоў, Мартынаў.
ДЫНАМА-МІНСК: Ів.Канавалаў, Калінін, Бегуноў (к), Ібрагім, Малашэвіч, Мякіш, Абдулахі (Грачыха, 84), Дземчанка (Дзенісюк, 74), Вакуліч, Джыме (Віціньё, 84), Бахар (Варданян, 84).
Запасныя: Шымаковіч, Гаўрыловіч, Шаўчэнка, Цапянкоў, Падстрэлаў, Педра Ігар.
ГАЛЫ: 0:1 — Бахар (42, пас — Абдулахі). 0:2 — Вакуліч (80, пас — Дзенісюк).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Эсанаў (35), Калінін, Сцяпанаў (абодва — 70), Ів.Канавалаў (92+).