Наступны матч Эгнація 31 ліпеня (г) (22:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЗВЫШБУЙНАЯ ПЕРАМОГА Ў ПІНСКУ

20.07.2025

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2025

Матч 18-га тура

ДЮСШ-ПАЛЕСДУ (ПІНСК) — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 0:7 (0:2)
ПІНСК. 20 ліпеня. Стадыён "Хваля". Пачатак у 18.00. 75 гледачоў.
СУДДЗІ: І.Паляшчук (Брэст), Р.Трухан (Пінск), К.Кузьменка (Мазыр).
ДЮСШ-ПАЛЕСДУ: Талстая, Салівончык, Чухольская, Казак (Разжалавец, 72), Голік (к), Агіевіч (Сіліч, 85), Сяркевіч (Ількевіч, 46), Чадовіч (Сергяюк, 85), Карнялюк (Лелеш, 72), Шынкарук, Луцкевіч.
Запасныя: Раманюк, Тарун.
ДЫНАМА-БДУФК: Залётава, Вашчук, Каліноўская, Тарадуда, Капыша, Пуцыковіч, Калюта, Ціхамірава, Арцішэўская, Сіняўская (к) (Вацура, 46), Петрусевіч.
Запасныя: Кавальчук, Ньёле Нгонья, Гаршкова, Чарлёнак, Піліпенка, Манюкова, Харашчак.
ГАЛЫ: 0:1 — Петрусевіч (33, пас — Ціхамірава). 0:2 — Пуцыковіч (36, пас — Калюта). 0:3 — Петрусевіч (53). 0:4 — Пуцыковіч (57). 0:5 — Калюта (66, пас — Капыша). 0:6 — Капыша (78, са штрафнога). 0:7 — Арцішэўская (82, пас — Пуцыковіч).